Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

валакно́, , н.

  1. звычайна мн. Выцягнутая ў даўжыню клетка расліннай або жывёльнай тканкі.

    • Валокны драўніны.
    • Нервовыя валокны.
  2. таксама зб. Ніткападобная эластычная пасма расліннага, мінеральнага або штучнага паходжання.

    • Ільняное валакно.
    • Штучнае в.
    • Валокны цэлюлозы.

|| памянш. валаконца, .

|| прым. валаконны, .

валаку́ша, , ж.

  1. Прымітыўнае прыстасаванне ў выглядзе дзвюх змацаваных папярочкамі жардзін для перавозкі грузаў канём.

    • Вывезці сена з лесу на валакушах.
  2. Агульная назва сельскагаспадарчых прылад для зграбання сена, саломы, выраўноўвання паверхні раллі і сенажаці.

вала́н, , м.

  1. Прышыўная палоска лёгкай тканіны або карунак у выглядзе фальбоны ці брыжоў на сукенцы.

  2. Лёгкі мячык з пер’ем або шырокім хвалістым абадком для гульні ў бадмінтон.

|| прым. валанны, .

валапю́к, , м.

  1. Адна з першых штучных моў, створаная ў Германіі ў 1879 годзе І.М.Шлейерам; яе меркавалі выкарыстаць у якасці адзінай сусветнай мовы.

  2. перан. Набор незразумелых слоў; тарабаршчына.

валаса́ты, .

Пакрыты, аброслы валасамі.

  • Валасатыя рукі.

|| наз. валасатасць, .

валасе́нь, , м.

  1. Паразітычны вадзяны чарвяк, падобны на волас.

  2. Хвароба скуры ног у чалавека і жывёлы ў выглядзе язваў.

валасі́на, , ж.

Адзінкавы волак.

|| памянш. валасінка, .

валасня́, , ж., зб. (разм. пагард.).

Калматыя пасмы валасоў чалавека або шэрсці жывёлы.

  • Зарасці валаснёй.

валасо́к, , м.

  1. гл. волас.

  2. Тонкая металічная ніць, спружына, дроцік у якім-н. механізме.

  3. Тое, што варсінка (у 2 знач. і спец.).

  • На валаску (вісець) (разм.) — знаходзіцца ў вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы.

    • Жыццё хворага на валаску.
  • На валасок (валаску) ад чаго — вельмі блізка (ад якога-небудзь няшчасця).

    • Быць на валасок ад смерці.

валася́нка, , ж.

Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з тонкай шылападобнай дзюбай.

|| прым. валасянкавы, .

  • Сямейства валасянкавых (наз.).