валасо́к, , м.

  1. гл. волас.

  2. Тонкая металічная ніць, спружына, дроцік у якім-н. механізме.

  3. Тое, што варсінка (у 2 знач. і спец.).

  • На валаску (вісець) (разм.) — знаходзіцца ў вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы.

    • Жыццё хворага на валаску.
  • На валасок (валаску) ад чаго — вельмі блізка (ад якога-небудзь няшчасця).

    • Быць на валасок ад смерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)