Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ажы́ўлены, ✂.

Поўны жыцця, руху, узбуджэння, дзейнасці.

  • Ажыўленая гутарка.
  • А. гандаль.

|| наз. ажыўленасць, ✂.

ажыццяві́мы, ✂.

Такі, які можна ажыццявіць.

  • А. праект.

|| наз. ажыццявімасць, ✂.

ажыццяві́цца, ✂; зак.

Здзейсніцца, збыцца.

  • Задумы ажыццявіліся.

|| незак. ажыццяўляцца, ✂.

|| наз. ажыццяўленне, ✂.

ажыццяві́ць, ✂; зак.

Здзейсніць, зрабіць рэальнасцю.

  • А. свае задумы.

|| незак. ажыццяўляць, ✂.

|| наз. ажыццяўленне, ✂.

ажы́ць, ✂; зак.

  1. Стаць зноў жывым, уваскрэснуць, аджыць.

    • Нябожчык не ажыве.
  2. перан. Стаць поўным сіл, праявіцца ў ранейшай сіле.

    • Пасля зімы прырода ажыла.
    • Успаміны зноў ажылі.

|| незак. ажываць, ✂.

ажыята́ж, ✂, м.

  1. Штучна выкліканае хваляванне, узбуджэнне з мэтай прыцягнення ўвагі да чаго-н.

  2. Штучнае, спекулятыўнае павышэнне ці паніжэнне курсу біржавых папер або цэн з мэтай атрымання прыбытку.

|| прым. ажыятажны, ✂.