Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стаць, ; зак.

  1. Устаць, прыняць вертыкальнае становішча.

    • Памагчы с. на ногі.
    • Валасы сталі дуба.
    • Ні с., ні сесці (няма дзе павярнуцца).
  2. Перастаць працаваць, спыніць рух.

    • Гадзіннік стаў.
    • Рака стала (замерзла).
  3. Ступіўшы на якое-н. месца, спыніцца на ім стоячы.

    • Стань ля акна.
  4. Узяцца за якую-н. работу, дзейнасць (у адпаведнасці са значэннем наступнага назоўніка).

    • С. на абарону інтарэсаў моладзі.
    • С. на чале брыгады.
    • С. за варштат.
  5. З’явіцца, падняцца над зямлёй, гарызонтам.

    • Сонца стала над галавой.
  6. Часова размясціцца дзе-н. (на стаянку, пастой, адпачынак).

    • С. на пастой.
    • С. на папас.
  7. Размясціцца на якім-н. месцы (пра прадметы).

    • Сервант у гэтым куце не стане.
  8. Узнікнуць, паявіцца.

    • Праз год-другі тут стане новы пасёлак.
  9. Здарыцца, зрабіцца.

    • Каб чаго дрэннага дома не стала.
  10. Заступіцца за каго-н.

    • За брата трэба с. гарой.
  11. Перастаць існаваць, памерці.

    • Ужо год як цёткі не стала.
    • Не стала паднявольнай працы (знікла).
  12. Ужыв. як дапаможны дзеяслоў у саставе выказніка ў знач. зрабіцца, ператварыцца.

    • Ён стаў журналістам.
    • На дварэ стала цёпла.
  13. Выкарыстоўваецца ў саставе дзеяслоўнага выказніка ў сэнсе пачаць.

    • С. касіць.
    • С. чытаць лекцыі.

  • Стаць на дыбкі (разм.) — рэзка запярэчыць.

|| незак. станавіцца, .

стачачнік, , м.

Удзельнік стачкі, забастоўшчык.

|| ж. стачачніца, .

стачка, , ж.

Тое, што і забастоўка.

  • Усеагульная с.

|| прым. стачачны, .

стачыцца, ; зак.

Стаць тонкім, вузкім у выніку тачэння (пра нож, лязо).

|| незак. сточвацца, .

стачыць1, ; зак.

  1. Зняць верхні слой або няроўнасці на чым-н.

    • С. няроўнасці на метале.
  2. Зрабіць вельмі тонкім, вузкім у выніку тачэння.

    • С. нож.
    • Сточаныя нажніцы.

|| незак. сточваць, .

|| наз. сточка, і сточванне, .

стачыць2, ; зак.

Грызучы, рыючы, пабіць на дзіркі, зрабіць непрыгодным.

  • Крот стачыў агарод.

|| незак. сточваць, .

|| наз. сточванне, .

стачыць3, ; зак.

  1. Злучыць швом.

    • С. дзве полкі.
  2. Звязаўшы канцы, зрабіць даўжэйшым.

    • С. вяроўку.
  3. Змацаваць зваркай (спец.).

    • С. трубы.

|| незак. сточваць, .

|| наз. сточванне, .

стаяк, , м.

  1. Вертыкальны брус, які служыць апорай для чаго-н., вертыкальная труба і пад.

  2. У будынках: цагляны слуп з комінам ад столі да страхі.

|| памянш. стаячок, .

|| прым. стаяковы, .

стаялы, .

Які доўга стаяў.

  • Стаялая вада (не праточная).
  • С. мёд.

стаянка, , ж.

  1. Прыпынак у час руху.

    • С. аўтобуса.
  2. Месца, дзе размяшчаюцца на час прыпынку, на часовае жыхарства.

    • С. геолагаў.
    • С. добра прыстасавана для адпачынку.
  3. Месца, дзе часова стаіць транспарт.

    • С. асабістых машын забаронена.
  4. Месца пасялення людзей каменнага веку.

|| прым. стаяначны, і стаянкавы, .