стаць,
-
Устаць, прыняць вертыкальнае становішча.
- Памагчы с. на ногі.
- Валасы сталі дуба.
- Ні с., ні сесці (няма дзе павярнуцца).
-
Перастаць працаваць, спыніць рух.
- Гадзіннік стаў.
- Рака стала (замерзла).
-
Ступіўшы на якое
-н. месца, спыніцца на ім стоячы.- Стань ля акна.
-
Узяцца за якую
-н. работу, дзейнасць (у адпаведнасці са значэннем наступнага назоўніка).- С. на абарону інтарэсаў моладзі.
- С. на чале брыгады.
- С. за варштат.
-
З’явіцца, падняцца над зямлёй, гарызонтам.
- Сонца стала над галавой.
-
Часова размясціцца дзе
-н. (на стаянку, пастой, адпачынак).- С. на пастой.
- С. на папас.
-
Размясціцца на якім
-н. месцы (пра прадметы).- Сервант у гэтым куце не стане.
-
Узнікнуць, паявіцца.
- Праз год-другі тут стане новы пасёлак.
-
Здарыцца, зрабіцца.
- Каб чаго дрэннага дома не стала.
-
Заступіцца за каго
-н. - За брата трэба с. гарой.
-
Перастаць існаваць, памерці.
- Ужо год як цёткі не стала.
- Не стала паднявольнай працы (знікла).
-
Ужыв. як дапаможны дзеяслоў у саставе выказніка ўзнач. зрабіцца, ператварыцца.- Ён стаў журналістам.
- На дварэ стала цёпла.
-
Выкарыстоўваецца ў саставе дзеяслоўнага выказніка ў сэнсе пачаць.
- С. касіць.
- С. чытаць лекцыі.
Стаць на дыбкі (
разм. ) — рэзка запярэчыць.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)