Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

картафлянік, ✂ і картаплянік, ✂, м.

Тое, што і бульбянік.

картафлянішча, ✂ і картаплянішча, ✂, н.

Тое, што і бульбянішча.

картафляны, ✂ і картапляны, ✂.

Тое, што і бульбяны.

картка, ✂, ж.

  1. Прамавугольны лісток паперы або кардону.

    • Каталожная к.
    • Лічбы на картках.
  2. Пасведчанне, уліковы дакумент і пад. на невялікім лісце цвёрдай паперы.

    • Уліковая к.
    • Карэспандэнцкая к.
    • Візітная к.
  3. Бланк з адразнымі талонамі на атрыманне чаго-н.

    • Прадуктовыя карткі.
  4. Фатаграфічны здымак (разм.).

    • К. для пасведчання.

|| памянш. картачка, ✂.

|| прым. картачны, ✂.

  • Картачная сістэма (выдача прадуктаў па картках).

картограф, ✂, м.

Спецыяліст па картаграфіі.

картофлі, ✂ і картоплі, ✂

Тое, што і бульба.

картуз, ✂, м.

Мужчынскі галаўны ўбор з аколышкам і цвёрдым казырком.

|| прым. картузны, ✂.

картынг, ✂, м.

Гонкі на аўтамабілях тыпу карт як від спорту.

картынгіст, ✂, м.

Спартсмен — удзельнік картынга.

картэж, ✂, м.

Урачыстае шэсце, працэсія.

|| прым. картэжны, ✂.