Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

танк2, , м. (спец.).

Спецыяльна абсталяваны рэзервуар для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей.

танка...1 (гл. тонка...).

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «тонка...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. танкадзюбы, танкалісты, танканогі, танкаплёначны, танкарунны, танкаскуры, танкаслойны, танкастволы, танкасценны, танкашыі.

танка...2

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да танка ​1, напр. танкабудаванне, танкабудаўнічы, танкаваджэнне, танкадром, танкашлем.

танкаваты, .

Трохі тонкі; танчэйшы, чым трэба.

  • Танкаватая тканіна.

танкагубы, .

З тонкімі губамі.

танкадром, , м.

Участак мясцовасці, абсталяваны для выпрабавання танкаў і іншых гусенічных машын, а таксама для абучэння танкістаў.

танканогі, .

З тонкімі нагамі.

  • Т. бусел.

танкапрад, , м.

Род матыля.

танкарунны, .

З тонкім руном.

  • Танкарунныя авечкі.

|| наз. танкаруннасць, .

танкаскуры, .

З тонкай скурай, лупінай.

  • Танкаскурыя апельсіны.

|| наз. танкаскурасць, .