Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

незгаральны, .

Зроблены з вогнетрывалага матэрыялу.

  • Незгаральная шафа.

незгасальны, , ж. (высок.).

Тое, што і нязгасны.

|| наз. незгасальнасць, .

нездавальненне, , н.

Пачуццё непрыязнасці, неадабрэння ў адносінах да каго-, чаго-н.

  • Выказаць сваё н.

нездавальняючы, .

  1. Дрэнны, які не адпавядае пэўным патрабаванням.

    • Н. адказ.
    • Нездавальняючыя веды.
    • Адказаў ён нездавальняюча (прысл.).
  2. нездавальняюча, нескл., н. Ацэнка (у 3 знач.), якая абазначае адсутнасць ведаў прадмета.

|| наз. нездавальняючасць, .

нездаволены, .

Які адчувае або выказвае пачуццё нездаволенасці.

  • Н. выраз твару.

|| наз. нездаволенасць, .

нездарма, прысл. (разм.).

Не без падстаў, не без прычыны.

  • Н. адбылася гэта размова.

нездаровіцца, ; безас.; незак.

Пра адчуванне недамагання.

  • З раніцы штосьці нездаровіцца.

нездаровы, .

  1. Хворы; выкліканы хваробай.

    • Н. колер твару.
  2. Шкодны для здароўя.

    • Н. клімат.
  3. перан. Шкодны ў грамадскіх і маральных адносінах.

    • Нездаровыя абставіны.

нездароўе, , н.

Хваравіты стан, недамаганне.

  • Не з’явіўся з прычыны нездароўя.

нездзяйсняльны, .

Які не можа быць ажыццёўлены, выкананы.

  • Н. план.

|| наз. нездзяйсняльнасць, .