Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абго́ртачны, ✂.

  1. Прызначаны для абгорткі (у 1 знач.).

    • Абгортачная папера.
  2. Які з’яўляецца абгорткай (у 2 знач.).

    • Абгортачныя лісты кукурузных пачаткаў.

абго́ртка, ✂, ж.

  1. Тое, чым абгорнута што-н.

    • А. ад цукеркі.
    • Цэлафанавая а.
  2. Дробныя верхавінкавыя лісцікі, якія шчыльна акружаюць суквецце або плод некаторых раслін.

    • Кукурузныя пачаткі пакрыты абгорткай з лісця.

абгрунтава́нне, ✂, н.

  1. гл. абгрунтаваць.

  2. Тое, чым што-н. абгрунтоўваецца; доказ, довад.

    • Тэарэтычнае а.

абгрунтава́ны, ✂.

Пацверджаны фактамі, сур’ёзнымі доказамі.

  • А. адказ.

|| наз. абгрунтаванасць, ✂.

абгрунтава́ць, ✂; зак.

Прывесці пераканаўчыя доказы ў карысць чаго-н., пацвердзіць фактамі.

  • А. палажэнні сваёй кнігі.

|| незак. абгрунтоўваць, ✂.

|| наз. абгрунтаванне, ✂.

абгры́зці, ✂; зак.

Грызучы, аб’есці.

  • Зайцы абгрызлі маладыя яблынькі.

|| незак. абгрызаць, ✂.

абгрэ́бці, ✂; зак.

Абграбаючы, падраўноўваючы, зняць з паверхні лішняе (пра сена, салому і пад.).

  • А. стог.

|| незак. абграбаць, ✂.

|| наз. абграбанне, ✂.

абгуля́ць, ✂; зак.

Перамагчы каго-н. у гульні.

  • А. у шашкі.

|| незак. абгульваць, ✂.

|| наз. абгульванне, ✂.

абдары́ць, ✂; зак.

Надзяліць усіх, многіх падарункамі.

  • А. дзяцей цацкамі.

|| незак. абдорваць, ✂.

|| наз. абдорванне, ✂.

абда́ць, ✂; зак.

  1. Абліць, абвеяць адразу вялікай колькасцю чаго-н. з усіх бакоў.

    • А. гладыш варам.
    • Халодны вецер абдаў хлопчыка.
  2. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуццё, перажыванне і пад.).

    • Раптам абдало яго нейкай незнаёмаю трывогай (безас.).

◊

  • Як варам абдало (разм.) — аб прыліве крыві да твару, выкліканым хваляваннем, адчуваннем няёмкасці.

|| незак. абдаваць, ✂.

|| звар. абдацца, ✂.

|| незак. абдавацца, ✂.