Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

удастоіцца, ; зак.

  1. Аказацца дастойным высокай ацэнкі, узнагароды, звання і пад. (кніжн.).

    • У прэміі.
  2. Атрымаць што-н. як знак чыёй-н. увагі.

    • У. пахвалы.

|| незак. удастойвацца, .

удастоіць, ; зак.

  1. Узнагародзіць, прызнаць дастойным (кніжн.).

    • У. урадавай узнагароды.
    • Дзеяч, удастоены ганаровага звання.
  2. Аказаць каму-н. гонар сваёй увагай, прыхільнасцю і пад.

    • У позіркам.
    • Не ўдастоіць адказам.

|| незак. удастойваць, .

удаў, , м.

Вялікая драпежная неядавітая змяя трапічных і субтрапічных краін.

|| прым. удававы, .

  • Сямейства ўдававых (наз.).

удаўжкі, прысл.

У даўжыню.

  • Лес цягнуўся на некалькі кіламетраў у.

удаўство, , н.

Бясшлюбны стан удавы, удаўца.

удацца1, ; зак.

  1. Паспяхова ажыццявіцца, завяршыцца; атрымацца вельмі ўдалым (у 2 і 3 знач.).

    • Справа ўдалася.
    • Ураджай удаўся.
    • Ростам не ўдалася (пра чалавека, жывую істоту: не вырас; разм.).
  2. Аказацца магчымым зрабіць што-н., пашчаслівіцца.

    • Удалося дастаць рэдкую кнігу.
    • Не ўдалося з’ездзіць.
  3. Урадзіцца, вырасці падобным на каго-н.

    • Сын удаўся ў бацьку.

|| незак. удавацца, .

удацца2, ; зак.

  1. Урэзацца, зайсці далёка ў глыб чаго-н.

    • Бераг удаўся ў мора.
  2. перан. Аддацца якому-н. пачуццю, паглыбіцца (у 3 знач.; разм.).

    • У. ў фантазію.

|| незак. удавацца, .

удаць, ; зак. (разм.).

Выдаць, выкрыць каго-н.

|| незак. удаваць, .

удача, , ж.

Поспех, патрэбны або жаданы зыход справы.

  • Нечаканая ў.
  • Пажадаць удачы.
  • Ну і ў.! (таксама перан. такі ўжо ўрадзіўся, няўдаліца; разм. іран.).

удачарыць, ; зак.

Прыняць у сям’ю (дзяўчынку) на правах роднай дачкі.

|| незак. удачараць, .

|| наз. удачарэнне, .