Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сеткаваты, .

Які мае выгляд сеткі; які з’яўляецца сеткай (у 1 знач.).

  • Сеткаватыя крылы.
  • С. ўзор.
  • С. чарпак.

сеткакрылыя, , н.

Атрад насякомых з крыламі, пакрытымі густой сеткай дробных жылак.

сеча, , ж. (уст. высок.).

Бой, бітва.

  • Крывавая с.

сечка, , ж.

  1. Дробна нарэзаная салома, трава на корм жывёле.

    • Запарыць сечкі карове.
  2. Драблёныя крупы.

    • Ячная с.
    • Грэчневая с.
  3. Шырокі паўкруглы нож для ссякання капусты.

сеялка, , ж.

Машына для пасеву насення.

  • Трактарная с.

|| прым. сеялкавы, .

сеяльшчык, , м.

Работнік сельскай гаспадаркі, які займаецца пасевам насення.

|| ж. сеяльшчыца, .

сеянец, , м.

Расліна, што вырасла з насення (у адрозненне ад саджанца).

сеянка, , ж. (разм.).

Дробна прасеяная мука.

сеяць, ; незак.

  1. Раскідваць насенне на падрыхтаваную для сяўбы глебу.

    • С. пшаніцу.
  2. перан. Распаўсюджваць сярод людзей якія-н. думкі, настрой і пад. (высок).

    • С. разумнае, добрае, вечнае.
    • С. веру ў лепшае жыццё.
  3. Тое, што і прасейваць.

    • С. муку.
  4. Пра дробны дождж, снег: ісці.

    • Цэлую раніцу сеяў дождж.
  5. Засяваць (якую-н. плошчу зямлі; разм.).

    • С. поле пад лесам.

|| зак. пасеяць, .

|| наз. сеянне, і пасеў, .

  • Сеянне дрэнных чутак.
  • Сеянне мукі.
  • Пасеў азімых закончаны.

сячы, і секчы, , незак.

  1. Удараючы з размаху чым-н. вострым, раздзяляць на часткі, здрабняць.

    • С. дровы.
    • С. мяса.
    • С. лёд.
  2. Падсякаючы, валіць на зямлю, аддзяляць ад асновы; ссякаць.

    • С. лес.
    • С. капусту.
  3. Абчэсваць (камень; спец.).

    • С. камень.
  4. Біць, караць розгамі, рэменем і пад.

    • Яго секлі розгамі.
  5. Ліць моцна, струменямі; з сілай біць, хвастаць (пра дождж, град і пад.).

    • Цэлы дзень сячэ дождж.
    • Град сячэ збажыну.
  6. Пра насякомых: кусаць (разм.).

    • Авадні і сляпні сякуць кароў.
  7. перан. Выказвацца пра каго-, што-н. рэзка, рашуча.

    • С. праўду ў вочы.
  8. Грызці, прагрызаць дзіркі (пра мышэй; разм.).

    • Мышы сякуць салому.

|| зак. пасячы, , пасекчы, , ссячы, і ссекчы, .

|| аднакр. секануць, .

|| наз. сячэнне, .