сеяць, ; незак.

  1. Раскідваць насенне на падрыхтаваную для сяўбы глебу.

    • С. пшаніцу.
  2. перан. Распаўсюджваць сярод людзей якія-н. думкі, настрой і пад. (высок).

    • С. разумнае, добрае, вечнае.
    • С. веру ў лепшае жыццё.
  3. Тое, што і прасейваць.

    • С. муку.
  4. Пра дробны дождж, снег: ісці.

    • Цэлую раніцу сеяў дождж.
  5. Засяваць (якую-н. плошчу зямлі; разм.).

    • С. поле пад лесам.

|| зак. пасеяць, .

|| наз. сеянне, і пасеў, .

  • Сеянне дрэнных чутак.
  • Сеянне мукі.
  • Пасеў азімых закончаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)