Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

недзялімы, ✂.

  1. Які не паддаецца падзелу, цэласны.

    • Н. фонд.
  2. Які не дзеліцца без астатку.

    • Н. лік.

|| наз. недзялімасць, ✂.

недурны, ✂.

Даволі разумны.

нежаданне, ✂, н.

Адсутнасць жадання.

  • Н. адпраўляцца ў паход.

нежаданы, ✂.

  1. Непадыходзячы, такі, які не апраўдвае спадзяванняў.

    • Нежаданая кандыдатура.
  2. Непрыемны, шкодны.

    • Хвароба выклікала нежаданыя ўскладненні.

|| наз. нежаданасць, ✂.

нежывы, ✂.

  1. Пазбаўлены адзнак жыцця, мёртвы.

  2. Які не адносіцца да жывёльнага ці расліннага свету, неарганічны.

    • Нежывая прырода.
  3. перан. Вялы, пазбаўлены жыццёвых сіл, энергіі.

    • Н. погляд.
  4. перан. Цьмяны, бледны (пра святло, колер і пад.).

    • Нежывое святло.

нежылы, ✂.

Такі, у якім не жывуць, не прыстасаваны для жылля.

  • Нежылыя пакоі.

незабудка, ✂, ж.

Травяністая расліна з дробнымі блакітнымі кветкамі.

|| прым. незабудкавы, ✂.

незабыўны, ✂.

Такі, што нельга забыць.

  • Незабыўная сустрэча.

|| наз. незабыўнасць, ✂.

незадавальненне, ✂, н.

  1. Адмаўленне ў чым-н.

    • Н. просьбы.
  2. Тое, што і нездавальненне.

    • Адчуваць н.

незадачлівы, ✂ (разм.).

Нешчаслівы, няўдачлівы.

  • Н. дзень.

|| наз. незадачлівасць, ✂.