Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

какафонія, ✂, ж. (кніжн.).

Негарманічнае, сумбурнае спалучэнне гукаў (у музыцы, вершах).

|| прым. какафанічны, ✂.

какетка​1, ✂, ж.

Жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, туалетам імкнецца звярнуць на сябе ўвагу, спадабацца каму-н.

какетка​2, ✂, ж.

Тое, што і гестка.

какетлівы, ✂.

Схільны да какецтва, які мае прыгожы, прывабны выгляд.

  • Какетлівая жанчына.
  • Какетлівае ўбранне.

|| наз. какетлівасць, ✂.

какетнічаць, ✂; незак.

  1. Быць какеткай, весці сябе як какетка.

    • К. з хлопцамі.
  2. перан., чым. Рысавацца, выстаўляць свае асабістыя якасці перад кім-н.

    • К. сваёй знешнасцю.

|| наз. какетнічанне, ✂.

какецтва, ✂, н.

Паводзіны, манеры какеткі.

какос, ✂, м.

Арэх какосавай пальмы.

|| прым. какосавы, ✂.

  • К. алей (з какосаў).
  • Какосавае малако (сок недаспелых какосаў).
  • Какосавыя прадукты (разнастайныя харчовыя і тэхнічныя прадукты, якія выпрацоўваюцца з какосаў).

какосавы, ✂.

  1. гл. какос.

  2. какосавая пальма — пальма з кольчатым ствалом і перыстым лісцем, якая дае буйныя ядомыя плады — какосы (какосавыя арэхі).

какотка, ✂, ж.

Жанчына лёгкіх паводзін, якая жыве на ўтрыманні свайго паклонніка.

каксаваць, ✂; незак. (спец.).

Ператвараць у кокс.

|| наз. каксаванне, ✂.

|| прым. каксавальны, ✂.