Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэтанатар, ✂, м. (спец.).

  1. Выбуховае рэчыва, якое сваім выбухам выклікае дэтанацыю.

  2. Асобы капсуль, які выкарыстоўваецца пры выбухах.

    • Капсуль-дэтанатар.

|| прым. дэтанатарны, ✂.

дэтанацыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Імгненны выбух рэчыва, выкліканы выбухам другога рэчыва або страсеннем ці ўдарам.

  2. Хуткае і няпоўнае згаранне паліва ў рухавіку ўнутранага згарання.

    • Д. паліва.

|| прым. дэтанацыйны, ✂.

дэтэктар, ✂, м.

  1. Устройства для пераўтварэння хістанняў высокай частаты ў хістанні нізкай частаты, якія ўспрымаюцца слыхам.

  2. Устройства для выяўлення святла, цеплыні і інш.

    • Д. ядзерных выпраменьванняў.

○

  • Дэтэктар хлусні — спецыяльнае устройства для праверкі псіхічнага стану таго, каго дапытваюць, або падвыпрабавальнага.

|| прым. дэтэктарны, ✂.

○

  • Дэтэктарны прыёмнік — прасцейшы радыёпрыёмнік, у якім прынятыя сігналы радыёстанцый не ўзмацняюцца, а толькі пераўтвараюцца ў гукавыя сігналы пры дапамозе крышталічнага дэтэктара.

дэтэктыў, ✂, м.

  1. Сышчык, агент вышукной паліцыі.

  2. Літаратурны твор або кінафільм, якія адлюстроўваюць прыгоды сышчыкаў.

дэтэктыўны, ✂.

Які апісвае прыгоды сышчыкаў, крымінальныя справы.

  • Д. раман.

дэтэрмінізм, ✂, м.

Вучэнне аб заканамернасці і прычыннай абумоўленасці ўсіх з’яў прыроды і грамадства.

|| прым. дэтэрміністычны, ✂.

дэфармаваць, ✂; зак. і незак.

Змяніць (змяняць) форму чаго-н., памер якога-н. цела або яго частак уздзеяннем знешніх сіл.

|| звар. дэфармавацца, ✂.

|| наз. дэфармацыя, ✂.

дэфект, ✂, ж.

Недахоп, загана.

  • Праект з вялікім дэфектам.

|| прым. дэфектны, ✂.

  • Д. экзэмпляр кнігі.

|| наз. дэфектнасць, ✂.

дэфекталогія, ✂, ж.

Навука, якая вывучае заканамернасці і асаблівасці развіцця дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі і пытанні іх навучання і выхавання.

|| прым. дэфекталагічны, ✂.

дэфектолаг, ✂, м.

Спецыяліст па дэфекталогіі.