Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выдраня, ✂ і выдранё, ✂, н.

Дзіцяня выдры.

выдраць, ✂; зак.

  1. З сілай выцягнуць, вырваць што-н. моцна ўбітае, прымацаванае і пад.

    • В. цвік са сцяны.
    • В. ліст з кнігі.
  2. Драпаючы, выдаліць, вырваць.

    • В. вочы.
  3. перан. Атрымаць, узяць з вялікай цяжкасцю (разм.).

|| незак. выдзіраць, ✂.

выдумаць, ✂; зак.

  1. Прыдумаць тое, чаго не было, сфантазіраваць.

  2. Прыдумаць, вынайсці, стварыць.

    • В. новы апарат.

|| незак. выдумляць, ✂, выдумваць, ✂ і выдумліваць, ✂.

выдумка, ✂, ж.

  1. Хлусня, тое, што выдумана.

    • Не трэба слухаць, усе гэта выдумкі.
  2. Тое, што прыдумана, вынайдзена; вымысел, фантазія.

    • Нас здзіўляюць яго выдумкі і прапановы.
  3. Здольнасць выдумляць.

    • Чалавек з выдумкай.

выдумшчык, ✂, м.

  1. Той, хто выдумвае што-н., жартаўнік.

    • В. забаў.
  2. Хлус, пляткар.

|| ж. выдумшчыца, ✂.

выдурыць, ✂; зак. (разм.).

В. грошы або грошай у сястры.

|| незак. выдурваць, ✂.

выдушыць​1, ✂; зак.

  1. Ціснучы, націскаючы, выламаць.

    • В. шыбу з рамы.
  2. Перадушыць, знішчыць усіх, многіх.

|| незак. выдушваць, ✂.

выдушыць​2, ✂; зак. (разм.).

Зрасходаваць духі і пад.

  • В. флакон адэкалону.

|| незак. выдушваць, ✂.

выдыгаць, ✂; незак. (разм.).

Дагаджаць каму-н., выказваць сваю адданасць.

  • В. перад начальствам.

выдых, ✂, м.

Разавае выштурхванне паветра з лёгкіх пры выдыханні; проціл. удых.