выдумка назоўнік | жаночы род

  1. Хлусня, тое, што выдумана.

    • Не трэба слухаць, усе гэта выдумкі.
  2. Тое, што прыдумана, вынайдзена; вымысел, фантазія.

    • Нас здзіўляюць яго выдумкі і прапановы.
  3. Здольнасць выдумляць.

    • Чалавек з выдумкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)