Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

старшынства, , н.

Пасада, званне старшыны.

старшынстваваць, ; незак.

Знаходзіцца на пасадзе старшыні, выконваць функцыі старшыні.

старшынство, , н.

Першынство перад іншымі па ўзросту, тэрміну службы, або па становішчу, званню.

  • Пры звароце трымацца старшынства.

старшыня, , м.

  1. Асоба, якая вядзе сход, праводзіць пасяджэнне.

    • С. прафсаюзнага сходу.
  2. Кіраўнік некаторых устаноў аб’яднанняў, арганізацый або аддзелаў.

    • С. сельскага савета.
    • С. дэпутацкай камісіі.

стары, .

  1. Які дасягнуў старасці.

    • Старая жанчына.
    • Цяжка жыць старому (наз.).
    • І с. і малады (усе да аднаго, усе без разбору).
  2. Які даўно ўзнік, існуе доўгі час.

    • Старое сяло.
    • С. бярэзнік.
    • С. грыбнік (які даўно збірае грыбы).
    • Старая прымаўка (даўно вядомая).
  3. Якім доўга карысталіся, паношаны.

    • Старая сукенка.
    • Старыя падручнікі.
    • Старое сала (нясвежае).
    • С. білет на аўтобус (непрыгодны, несапраўдны).
  4. Мінулы, які даўно прайшоў, не сучасны.

    • Старыя парадкі.
    • Старой закваскі чалавек.
    • Старая мода.
  5. Які быў раней, папярэднічаў каму-, чаму-н.

    • Старое рэчышча ракі.
    • Старая кватэра.
    • Старая дружба.
  6. Зроблены, створаны даўней і які захаваўся да цяперашняга часу; даўнейшы.

    • Старая частка горада.
    • Старая архітэктура.

старызна, .

  1. ж., зб. Старое, паношанае адзенне, старыя рэчы, прадметы (разм.).

    • Заваліць старызнай хату.
  2. м. Пра старога чалавека (разм. іран.).

старызнік, , м. (разм.).

Асоба, якая скупляе і прадае старыя, зношаныя рэчы.

|| ж. старызніца, .

|| прым. старызніцкі, .

старыца, , ж.

Старое, перасохлае рэчышча.

старыцца, ; незак.

Рабіцца старым або больш старым; старэць.

  • За работай няма калі с.
  • С. ў дзеўках (перан. вельмі доўга не быць замужам).

|| зак. састарыцца, .

старыць, ; незак.

Рабіць старым, надаваць стары выгляд.

  • Дрэннае жыццё с.
  • Барада с. чалавека.

|| зак. састарыць, .