стары прыметнік

  1. Які дасягнуў старасці.

    • Старая жанчына.
    • Цяжка жыць старому (назоўнік).
    • І с. і малады (усе да аднаго, усе без разбору).
  2. Які даўно ўзнік, існуе доўгі час.

    • Старое сяло.
    • С. бярэзнік.
    • С. грыбнік (які даўно збірае грыбы).
    • Старая прымаўка (даўно вядомая).
  3. Якім доўга карысталіся, паношаны.

    • Старая сукенка.
    • Старыя падручнікі.
    • Старое сала (нясвежае).
    • С. білет на аўтобус (непрыгодны, несапраўдны).
  4. Мінулы, які даўно прайшоў, не сучасны.

    • Старыя парадкі.
    • Старой закваскі чалавек.
    • Старая мода.
  5. Які быў раней, папярэднічаў каму-, чаму-н.

    • Старое рэчышча ракі.
    • Старая кватэра.
    • Старая дружба.
  6. Зробдены, створаны даўней і які захаваўся да цяперашняга часу; даўнейшы.

    • Старая частка горада.
    • Старая архітэктура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)