Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

серпападобны, .

Які мае выгляд сярпа.

  • Серпападобныя крылы.
  • Серпападобныя струкі фасолі.

|| наз. серпападобнасць, .

серпентарый, , м.

Гадавальнік, у якім утрымліваюць ядавітых змей і забіраюць ад іх яд.

серсо, нескл., н.

Гульня з тонкім лёгкім абручом, які падкідваюць і ловяць спецыяльнай палачкай, а таксама гэты абруч і палачка.

  • Гуляць у с.

сертыфікат, , м. (спец.).

  1. Пазыковае фінансавае абавязацельства дзяржаўных органаў, а таксама назва білетаў некаторых дзяржаўных пазык.

  2. Афіцыйнае пісьмовае пасведчанне аб чым-н.

|| прым. сертыфікатны, .

серыйны, .

Які выпускаецца серыямі па пэўнаму ўзору.

  • С. выпуск швейных машын.

|| наз. серыйнасць, .

серыя, , ж.

  1. Паслядоўны рад якіх-н. аднародных прадметаў, якія маюць агульную прымету, аб’яднаны агульным прызначэннем, складаюць адну групу.

    • С. артыкулаў пра падзеі на франтах.
    • С. станкоў.
    • С. вопытаў.
  2. Разрад, катэгорыя каштоўных папер, дакументаў.

    • С. і нумар пашпарта.
  3. Адна з частак вялікага кінафільма, якая дэманструецца самастойна.

    • Кінафільм у чатырох серыях.

серэнада, , ж.

  1. У Заходняй Еўропе (першапачаткова сярэдневяковай): прывітальная песня пад акампанемент лютні, мандаліны або гітары ў гонар каханай.

  2. Лірычны музычны твор тыпу сюіты для інструментальнага ансамбля.

сесія, , ж.

  1. Пасяджэнні розных устаноў, якія праводзяцца перыядычна.

    • Дванаццатая с. Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
  2. Перыяд здачы экзаменаў у вышэйшых навучальных установах і тэхнікумах.

    • Зімовая с.

|| прым. сесіённы, .

сесці, ; зак.

  1. Прыняць сядзячае становішча.

    • С. на крэсла.
    • С. пад бярозай.
    • Села і сядзіць (даўно сядзіць).
  2. у што і на што. Заняць месца, размясціцца дзе-н. (для паездкі).

    • С. на электрычку.
    • С. на аўтобус.
    • Сесці ў самалёт.
  3. за што, на што і з інф. Пачаць якую-н. справу, работу, прыняўшы сядзячае становішча.

    • С. за даклад.
    • С. пісаць.
    • С. на камбайн.
    • С. на тэлефон (званіць доўга і ў многія месцы; разм.).
  4. Быць пазбаўленым волі, сесці ў турму па прыгавору суда.

    • С. за кражу.
  5. Спыніўшы рух, палёт, апусціцца з вышыні.

    • Матылёк сеў на кветку.
    • Сонца села за лес.
    • Самалёт сеў на аэрадром.
  6. Асесці, паглыбіцца ў зямлю.

    • Сцяна села.
  7. Абмежаваць сябе ў чым-н., падпарадкаваць сябе якому-н. рэжыму.

    • С. на дыету.
    • С. на адну зарплату.
    • С. на квас і ваду.
  8. Выскачыць, з’явіцца (пра фурункул і пад.; разм.).

    • На руку села балячка.
  9. Страціць сілу, напружанне, стаць слабейшым (пра пару, электрычны ток і пад.).

    • У машыне сеў акумулятар.
    • Голас сеў (стаў хрыплым).

|| незак. садзіцца, .

сетка, , ж.

  1. Прыстасаванне (з перакрыжаваных нітак, дроту, вяровак і пад.) рознага прызначэння.

    • Плесці сетку на рыбу.
    • Валейбольная с.
    • С. пчаляра.
    • С. павуціны (перан.).
  2. Сумка для нашэння прадуктаў, дробных рэчаў і пад., сплеценая з нітак, вяровак, шнуркоў і пад.

    • Злажыць у сетку хлеб.
  3. адз.; чаго або якая. Сукупнасць размешчаных дзе-н. і звязаных адзінай сістэмай устаноў, прадпрыемстваў і пад.

    • С. дамоў адпачынку.
    • С. бальніц.
    • Гандлёвая с.
    • Курортная с.
  4. Разлінееная, звычайна ў клетку, паверхня.

    • Градусная с.
    • Геаграфічная с. (лініі, якія абазначаюць даўготы і шыроты).
  5. Расклад, схема, шкала (спец.).

    • Тарыфная с.

|| памянш. сетачка, .

|| прым. сетачны, і сеткавы, .