сесці,
-
Прыняць сядзячае становішча.
- С. на крэсла.
- С. пад бярозай.
- Села і сядзіць (даўно сядзіць).
-
у што і на што. Заняць месца, размясціцца дзе
-н. (для паездкі).- С. на электрычку.
- С. на аўтобус.
- Сесці ў самалёт.
-
за што, на што і з
інф. Пачаць якую-н. справу, работу, прыняўшы сядзячае становішча.- С. за даклад.
- С. пісаць.
- С. на камбайн.
- С. на тэлефон (званіць доўга і ў многія месцы;
разм. ).
-
Быць пазбаўленым волі, сесці ў турму па прыгавору суда.
- С. за кражу.
-
Спыніўшы рух, палёт, апусціцца з вышыні.
- Матылёк сеў на кветку.
- Сонца села за лес.
- Самалёт сеў на аэрадром.
-
Асесці, паглыбіцца ў зямлю.
- Сцяна села.
-
Абмежаваць сябе ў чым
-н. , падпарадкаваць сябе якому-н. рэжыму.- С. на дыету.
- С. на адну зарплату.
- С. на квас і ваду.
-
Выскачыць, з’явіцца (пра фурункул
і пад. ;разм. ).- На руку села балячка.
-
Страціць сілу, напружанне, стаць слабейшым (пра пару, электрычны ток
і пад. ).- У машыне сеў акумулятар.
- Голас сеў (стаў хрыплым).
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)