сетка, , ж.

  1. Прыстасаванне (з перакрыжаваных нітак, дроту, вяровак і пад.) рознага прызначэння.

    • Плесці сетку на рыбу.
    • Валейбольная с.
    • С. пчаляра.
    • С. павуціны (перан.).
  2. Сумка для нашэння прадуктаў, дробных рэчаў і пад., сплеценая з нітак, вяровак, шнуркоў і пад.

    • Злажыць у сетку хлеб.
  3. адз.; чаго або якая. Сукупнасць размешчаных дзе-н. і звязаных адзінай сістэмай устаноў, прадпрыемстваў і пад.

    • С. дамоў адпачынку.
    • С. бальніц.
    • Гандлёвая с.
    • Курортная с.
  4. Разлінееная, звычайна ў клетку, паверхня.

    • Градусная с.
    • Геаграфічная с. (лініі, якія абазначаюць даўготы і шыроты).
  5. Расклад, схема, шкала (спец.).

    • Тарыфная с.

|| памянш. сетачка, .

|| прым. сетачны, і сеткавы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)