Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

метал, , м.

Хімічна простае рэчыва або сплаў, якому ўласцівы бляск, коўкасць і добрая праводнасць цеплыні і электрычнасці.

  • Чорныя металы (чыгун, жалеза, сталь).
  • Каляровыя металы (медзь, свінец і інш.).
  • Высакародныя металы (золата, серабро, плаціна).
  • Лёгкія металы (алюміній, магній, натрый і інш.).
  • Цяжкія металы (жалеза, медзь, серабро, золата, плаціна і інш.).

|| прым. металічны, .

  • Металічныя грошы.
  • М. голас (перан. звонкі і рэзкі).

метала...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да металу, металічны, напр. металавыраб, металадабаўкі, металаёмістасць, металанарыхтоўчы, металапакрыццё, металаплавільны, металашукальнік;
  2. які ўтрымлівае метал, злучаны з металам, напр. металадраўляны, металажалезабетон, металапапяровы, металапалімерны, металапластмаса, металацэмент, металашкло;
  3. падобны да металу, напр. металападобны;
  4. які мае адносіны да металургіі, напр. металакамбінат, металапрадукцыя, металапрамысловасць.

металаапрацоўчы, .

Які мае адносіны да апрацоўкі металаў.

  • Металаапрацоўчая прамысловасць.

металаграфія, , ж.

  1. Навука, якая займаецца вывучэннем структуры металаў і сплаваў.

  2. Друкаванне з гравіраваных або траўленых металічных форм з паглыбленым рысункам (спец.).

|| прым. металаграфічны, і металаграфскі, .

металазнаўства, , н.

Навука, якая вывучае будову і фізічныя ўласцівасці металаў і сплаваў.

|| прым. металазнаўчы, .

металалом, , м.

Металічны лом, які ідзе на перапрацоўку.

  • Збор металалому.

металаносны, .

Які мае ў сваім складзе метал.

  • М. пласт.

|| наз. металаноснасць, .

металапракатны, .

Які мае адносіны да пракаткі металаў.

  • М. завод.

металапрамысловасць, , ж.

Прамысловасць, якая займаецца вытворчасцю металаў і вырабаў з іх.

|| прым. металапрамысловы, .

металарэзны, .

Які служыць для апрацоўкі металаў рэзаннем.

  • М. станок.