Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

калчан, ✂, м.

Даўней: сумка-чахол для стрэл.

|| прым. калчанны, ✂.

калывацца, ✂; незак.

Хістацца, ківацца, пакалыхвацца.

  • Зуб калываецца.
  • Слуп калываецца.

калываць, ✂; незак.

Хістаць, ківаць, пакалыхваць.

  • К. слуп.

|| аднакр. калыўнуць, ✂.

|| наз. калыванне, ✂.

калым, ✂, м.

  1. У некаторых народаў Усходу: выкуп за нявесту.

  2. перан. Лёгкі пабочны заробак (разм.).

|| прым. калымны, ✂.

калымага, ✂, ж. (разм. іран.).

Пра нязграбныя калёсы, павозку, машыну.

|| прым. калымажны, ✂.

калыміць, ✂; незак. (разм. неадабр.).

Падзарабляць пабочным заробкам.

калымшчык, ✂, м. (разм. неадабр.).

Той, хто калыміць, працуе дзеля атрымання калыму (у 2 знач.).

калыска, ✂, ж.

  1. Невялікая плеценая з лазы або драўляная люлька, у якой закалыхваюць дзіця.

  2. перан. Месца, дзе што-н. узнікла і атрымала развіццё (высок.).

    • Італія — к. опернага мастацтва.
  3. Вісячы памост дня падымання на вышыню рабочых, будматэрыялаў і інш. (спец.).

    • Фарбу паднялі на калысцы.

|| прым. калыскавы, ✂.

калыханка​1, ✂, ж.

Песня, якую спяваюць, калышучы дзіця.

калыханка​2, ✂, ж. (разм.).

Збудаванне для калыхання, гушкання; арэлі.