Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бу́ркі, ✂, ж.

Абутак з фетру, сукна або з тонкага лямцу, які носіцца з галёшамі ці на скураной падэшве без іх.

|| прым. бурачны, ✂.

бурла́к, ✂, м.

Даўней: рабочы ў арцелі, якая цягнула паўз бераг супраць цячэння судны.

|| прым. бурлацкі, ✂.

  • Бурлацкая арцель.

бурла́чыць, ✂; незак.

Працаваць бурлаком.

  • Б. на Волзе.

бурлі́вы, ✂.

Бурны, шумлівы.

  • Бурлівыя хвалі.

|| наз. бурлівасць, ✂.

бурлі́ць, ✂; незак.

  1. Бурна цячы, клекатаць.

    • Мора бурліць.
  2. перан. Праяўляцца з вялікай сілай (пра падзеі, пачуцці і пад.); шумець.

    • Кроў бурліць, на месцы не сядзіцца.
    • Злосць бурліць.

бурмі́стр, ✂, м.

За прыгонам: кіраўнік памешчыцкага маёнтка або стараста, прызначаны памешчыкам з сялян.

|| прым. бурмістрскі, ✂.

бурно́с, ✂, м.

Даўней: даўгаполая з шырокімі рукавамі сялянская вопратка з саматканага сукна.

|| прым. бурноскі, ✂.

бу́рны, ✂.

  1. Неспакойны, з бурамі.

    • Б. акіян.
  2. Парыўны, рэзкі, імклівы.

    • Бурныя рэкі.
    • Б. рост заводаў.
  3. перан. Нястрымны, палкі, гарачы.

    • Бурнае захапленне.

|| наз. бурнасць, ✂.

бу́рса, ✂, ж.

Назва духоўных вучылішчаў з інтэрнатамі ў 18 ст. і першай палове 19 ст.

бурса́к, ✂, м.

Навучэнец бурсы.

|| прым. бурсацкі, ✂.

  • Бурсацкае жыццё.