Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рацыянальны, ✂.

  1. Які мае адносіны да розуму.

    • Рацыянальнае пазнанне.
  2. Разумна абгрунтаваны, мэтазгодны.

    • Р. падыход да справы.
  3. рацыянальны лік — у матэматыцы: цэлы або дробавы лік.

|| наз. рацыянальнасць, ✂.

рацыяніраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Увесці (уводзіць), устанавіць (устанаўліваць) пэўны рацыён з мэтай арганізацыі правільнай сістэмы харчавання людзей ці кармлення жывёлы.

|| наз. рацыяніраванне, ✂.

рачаня, ✂ і рачанё, ✂, м.

Дзіцяня рака, маленькі рачок.

рачкаваць, ✂; незак. (разм.).

  1. Поўзаць на карачках.

  2. Цяжка працаваць, сагнуўшыся ракам.

    • Р. на полі да цямна.

|| наз. рачкаванне, ✂.

рачком, прысл.

Тое, што ракам.

  • Цімка р. дабраўся да ганка.

рачнік, ✂, м.

Работнік рачнога транспарту.

рачок, ✂, м.

  1. гл. рак​1.

  2. мн. Агульная назва групы дробных марскіх ракападобных жывёл.

|| прым. рачковы, ✂.

рачулка, ✂, ж.

Невялікая рэчка.

рашаючы, ✂.

Найбольш істотны, галоўны.

  • Рашаючая перамога.

○

  • Рашаючы голас — права галасаваць (на з’ездзе, канферэнцыі і пад.).

рашотка, ✂, ж.

Загарадка, прыстасаванне з планак, металічных пруткоў, дроту і пад. (якія звычайна пераплятаюцца).

  • Аконная р.
  • Паддувальная р.
  • За рашотку садзіць (у турму).

◊

  • Крышталічная рашотка — размяшчэнне атамаў і іонаў у крышталі, якое паўтараецца.

|| прым. рашотачны, ✂.