Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рацін, , м.

Шарсцяная тканіна для верхняга адзення з кароткімі завіткамі густога ворсу на добрым баку тканіны.

|| прым. рацінавы, .

рацпрапанова, , м.

Скарачэнне: рацыяналізатарская прапанова.

  • Ганарар за рацпрапанову.
  • Укараніць рацпрапанову.

рацыён, , м.

Норма харчовага забеспячэння для людзей і корму для жывёлы на пэўны тэрмін.

  • Дзённы р.

|| прым. рацыённы, .

рацыя1, , ж.

Пераносная радыёстанцыя.

  • Звязацца па рацыі з аддаленай паляводчай брыгадай.

рацыя2, , ж.

Лагічная падстава; слушнасць.

  • Ён мае рацыю так сцвярджаць.
  • Няма рацыі рабіць гэта цяпер.

рацыяналізаваць, ; зак. і незак.

Удасканальваючы, арганізаваць што-н. больш рацыянальна, прадукцыйна.

  • Р. вытворчасць.

|| наз. рацыяналізацыя, .

рацыяналізатар, , м.

Работнік, які займаецца рацыяналізацыяй вытворчасці, вытворчых працэсаў.

|| прым. рацыяналізатарскі, .

  • Рацыяналізатарская прапанова.

рацыяналізм, , м.

  1. Філасофскі напрамак, які адрывае мысленне ад пачуццёвага ўспрымання і лічыць розум адзінай крыніцай пазнання.

  2. Разважлівыя, без эмоцый адносіны да жыцця (кніжн.).

|| прым. рацыяналістычны, .

рацыяналіст, , м.

  1. Паслядоўнік рацыяналізму (у 1 знач.).

  2. Той, хто разважліва, рацыяналістычна адносіцца да ўсяго.

|| ж. рацыяналістка, .

|| прым. рацыяналісцкі, .

рацыяналістычны, .

  1. гл. рацыяналізм.

  2. Які абапіраецца толькі на патрабаванні развагі, розуму.

|| наз. рацыяналістычнасць, .