Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рафінаваны, .

  1. Ачышчаны ад дамешак.

    • Р. алей.
    • Р. цукар.
  2. перан. Вытанчаны, удасканалены (кніжн.).

    • Р. густ.

|| наз. рафінаванасць, .

рафінаваць, ; зак. і незак. (спец.).

  1. Ачысціць (ачышчаць) ад дамешак.

    • Р. металічны сплаў.
  2. Апрацоўкай ператварыць (ператвараць) у рафінад.

    • Р. цукар.

|| наз. рафінаванне, .

рафінад, , м.

Ачышчаны цукар у кавалках.

|| прым. рафінадны, .

рафінёр, , м.

Машына для раздрабнення і ачысткі грубых валакністых матэрыялаў у папяровай вытворчасці.

|| прым. рафінёрны, .

  • Рафінёрная маса.

рафінёрны, .

  1. гл. рафінёр.

  2. Прызначаны для рафінавання.

    • Р. цэх.

рафіновачны, .

Які прызначаны, служыць для рафінавання.

  • Рафіновачная печ.

рафія, , ж.

  1. Пальма з вялікімі перыстымі лістамі і кароткім ствалом.

  2. Трывалае, моцнае валакно, прыгатаванае з вонкавага слою лістоў некаторых відаў гэтай пальмы.

рахавацца, ; незак. (разм.).

  1. Рабіць падлікі, разлічвацца.

  2. Раіцца, абменьвацца думкамі.

рахаваць, ; незак. (разм.).

Рабіць падлікі, разлікі, падлічваць.

рахат-лукум, , м.

Усходні кандытарскі выраб з цукру, мукі і крухмалу з арэхамі і міндалём.