Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

угразнуць, ; зак.

  1. Засесці, завязнуць у гразі.

  2. перан. Трапіўшы ў якое-н. становішча, не знайсці сіл, магчымасці выйсці з яго (разм.).

    • У. у даўгах.

|| незак. угразаць, .

угра-фінскі, .

Тое, што і фіна-угорскі.

угрузнуць, ; зак.

Глыбока ўвязнуць (у гразі, снезе і пад.); асесці, уехаць у зямлю.

  • У. у снезе.
  • Хацінка ўгрузла ў зямлю.

|| незак. угрузаць, .

угрунтаваны, .

  1. Зроблены надзейна, моцна.

    • У. падмурак.
  2. Падмацаваны пераканаўчымі доказамі, меркаваннямі.

    • У. довад.

|| наз. угрунтаванасць, .

угрунтавацца, ; зак.

Устанавіцца, усталявацца.

  • Адносна рэферэндуму ўгрунтавалася пэўная думка.

|| незак. угрунтоўвацца, .

угрунтаваць, ; зак.

  1. Зрабіць больш устойлівым, моцным, надзейным, усталяваць.

  2. Прывесці пераканаўчыя доказы, матывы ў карысць чаго-н., абгрунтаваць.

    • У. прычыну сваёй заявы.

|| незак. угрунтоўваць, .

|| наз. угрунтоўванне, .

|| наз. угрунтаванне, .

угрызціся, ; зак.

Моцна ўчапіцца зубамі.

|| незак. угрызацца, .

угрэць, ; зак. (разм.).

  1. Зрабіць цёплым, нагрэць, сагрэць.

    • Ледзь угрэлі гэту печ.
  2. без дапаўнення. Прыгрэць.

    • Угрэла сонца.
  3. Упарыць, моцна ўтаміць.

    • У. каня.
  4. каго, па чым і без дапаўнення. Ударыць чым-н., агрэць (груб.).

    • У. па патыліцы.

|| незак. уграваць, .

удава, , ж.

Жанчына, у якой памёр муж.

|| прым. удавіны, .

  • Удавіная доля.

удаваць, ; незак. (разм.).

  1. гл. удаць.

  2. (пераважна са словамі «сябе», «з сябе»). Рабіць выгляд, прыкідвацца.

    • У. з сябе пакрыўджанага.