Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

там, прысл. і часц.

  1. прысл. У тым месцы, не тут.

    • Тут сонца свеціць, а т. дождж ідзе.
  2. прысл. Потым, затым, далей.

    • Т. пабачым, што трэба рабіць.
  3. часц. У спалучэнні з займеннікам «які» і прыслоўямі «дзе», «калі», «куды» ужыв. для ўзмацнення адмаўлення чаго-н., указання на немагчымасць здзейсніць што-н. (разм.).

    • Дзе т. тая дарога! Балота адно.
    • Якія т. грошы!
    • Дзе т.!
  4. часц. Ужыв. ў пабуджальных сказах для ўзмацнення пабуджальнасці (разм.).

    • Пастарайся т. хутчэй закончыць работу.

тамагаўк, , м.

Ударная кідальная зброя паўночнаамерыканскіх індзейцаў.

тамада, , м.

Асоба, якая вядзе банкет.

тамат, , м.

  1. Тое, што і памідор.

  2. Паста, соус з памідораў.

    • Рыба ў тамаце.

|| прым. таматны, .

  • Т. сок.

тамашні, (разм.).

Які знаходзіцца там, у тым месцы, у той мясцовасці, пра якую ідзе гаворка; не тутэйшы.

  • Тамашнія жыхары.

тамбур1, , м.

  1. Прыбудова каля ўваходных дзвярэй, якая засцерагае ад халоднага паветра.

  2. Закрытая пляцоўка пасажырскага чыгуначнага вагона.

  3. Цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая падтрымлівае купал (спец.).

|| прым. тамбурны, .

тамбур2, , м. (спец.).

Род вышывання або вязання вочка ў вочка.

|| прым. тамбурны, .

  • Тамбурная іголка.

тамбурмажор, , м.

  1. Дырыжор, які задае рытм ваеннаму аркестру на маршы.

  2. Жазло, якім дырыжор задае рытм духавому аркестру на маршы.

|| прым. тамбурмажорскі, .

тамбурын, , м.

  1. Ударны народны музычны інструмент, род бубна.

  2. Барабан з падоўжаным корпусам.

таміцца, ; незак.

  1. Зморвацца, прыставаць ад цяжкай, непасільнай працы.

  2. Мучыцца, пакутаваць ад чаго-н.

    • Т. ў палоне.
    • Т. ў чаканні.
  3. Вытрымлівацца пры пэўных умовах для набыцця неабходных якасцей (спец.).

|| зак. стаміцца, і утаміцца, .

|| наз. тамленне, .