Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

старцёр, і стартэр, , м. (спец.).

  1. Асоба, якая дае сігнал старту.

  2. Устройства ў рухавіках унутранага згарання, якое служыць для механічнага запуску іх.

старцоўскі, .

Такі, як у старца; уласцівы старцу, які належыць старцу.

  • Старцоўскае жыццё.
  • Старцоўская торба.

старчак, , м.

  1. Палка, тонкі кол, уваткнутыя ў зямлю.

    • Узбіцца на с.
  2. Прадмет, які стаіць старчма.

старчаком і старчма, прысл.

Вертыкальна.

  • Класці цэглу с.

старшакласнік, , м.

Вучань старшага класа.

|| ж. старшакласніца, .

старшакурснік, , м.

Студэнт старшага курса.

|| ж. старшакурсніца, .

старшы, .

  1. Які стаіць вышэй у параўнанні з кім-н. па званню, пасадзе, службовым становішчы.

    • С. навуковы супрацоўнік.
    • С. радыст.
    • С. лейтэнант.
  2. Той, што стаіць на чале якой-н. групы людзей, кіраўнік, начальнік.

    • Паставіць старшага на будаўнічы аб’ект.
  3. Пра клас, курс і пад. ў навучальнай установе: які блізкі да выпуску, да заканчэння вучобы.

    • Вучні старшых класаў.

старшына, , м.

  1. У некаторых арміях званне малодшага начальніцкага саставу і ваенна-марскога флоту, а таксама асоба, якая мае гэтае званне.

    • С. роты.
  2. Да рэвалюцыі: выбарная асоба, якая кіравала справамі якой-н. саслоўнай арганізацыі, прафсаюзнага аб’яднання і пад.

    • Валасны с.

|| прым. старшынскі, .

старшынёўства, , н.

Выкананне абавязкаў старшыні; пасада старшыні.

  • Ускласці с. на Васіля.

старшынства, , н.

Пасада, званне старшыны.