Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радыёстанцыя, ✂, ж.

Станцыя для перадачы і прыёму гукаў і іншых сігналаў па радыё.

радыёсувязь, ✂, ж.

Сувязь, якая ажыццяўляецца па радыё.

радыётэлеграф, ✂, м.

Сістэма сувязі для перадачы тэлеграфных паведамленняў з дапамогай радыёхваль.

|| прым. радыётэлеграфны, ✂.

радыётэлефон, ✂, м.

Сродак сувязі для перадачы моўных паведамленняў пры дапамозе радыёхваль.

|| прым. радыётэлефонны, ✂.

радыётэхнік, ✂, м.

Спецыяліст у галіне радыётэхнікі.

радыётэхніка, ✂, ж.

  1. Навука аб электрамагнітных ваганнях высокай частаты і радыёхвалях.

  2. Тэхніка прымянення радыёхваль для практычных патрэб.

|| прым. радыётэхнічны, ✂.

радыёфікаваць, ✂; зак. і незак.

Абсталяваць (-лёўваць) што-н. устаноўкамі для прыёму і перадачы па радыё.

|| наз. радыёфікацыя, ✂.

радыёхваля, ✂, ж.

Электрамагнітная хваля, якая выкарыстоўваецца для перадачы сігналаў на адлегласць без правадоў.

|| прым. радыёхвалевы, ✂.

радыёэлектроніка, ✂, ж.

Агульная назва асобных галін ведаў, якія развіліся з радыётэхнікі і электронікі.

радыёэлектронны, ✂.

Які выкарыстоўвае для ўзбуджэння або ўзмацнення радыёхваль электронныя з’явы ў газах або цвёрдых целах.

  • Радыёэлектронныя прыборы.