Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

недарэка, , м.; , ж., (разм.).

  1. Някемлівы, няўмелы, адсталы чалавек.

  2. Тое, што і няўклюда.

  3. Слабы, хваравіты чалавек.

недарэчнасць, , ж.

  1. гл. недарэчны.

  2. Недарэчны ўчынак, думка, паводзіны і пад.

    • Усе разумелі н. яго паводзін.

недарэчны, .

  1. Сказаны, зроблены неўпапад, не да месца.

    • Н. жарт.
  2. Неразумны, бяссэнсавы.

    • Недарэчныя прапановы.
  3. Няўклюдны, няскладны (знешне).

  4. Які не адпавядае сітуацыі, абставінам.

    • Недарэчная весялосць.

|| наз. недарэчнасць, .

недарэчы, прысл.

  1. прысл. Не ў час; не да месца.

    • Выступленне н.
  2. у знач. вык. Не адпавядае абставінам.

    • Гэта паездка была н.

недасведчаны, .

  1. Які не мае належных ведаў аб чым-н.

    • Н. юнак.
  2. Нявопытны ў чым-н., неспрактыкаваны.

|| наз. недасведчанасць, .

недасеў, , м.

Частка зямлі, якая засталася незасеянай.

недасканалы, .

Які не дасягнуў дасканаласці, не пазбаўлены недахопаў.

  • Недасканалыя творы.

|| наз. недасканаласць, .

недасол, , м.

Недастатковая салёнасць.

  • Н. на стале, перасол на спіне (прыказка).

недаспаць, ; зак.

Паспаць менш, чым трэба; не выспацца.

|| незак. недасыпаць, .

|| наз. недасыпанне, .

  • Хранічнае н.

недастатковы, .

  1. Невялікі па колькасці, які не адпавядае якім-н. патрэбам; слабы, малы.

    • Недастатковыя сродкі.
    • Н. вопыт.
  2. Няпоўны, нездавальняючы; негрунтоўны, несур’ёзны.

    • Недастатковыя веды.

|| наз. недастатковасць, .

  • Сардэчная н. (спец.).