Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карміцелька, ✂, ж.

  1. гл. карміцель.

  2. Жанчына, якая корміць грудзьмі чужое дзіця.

карміцца, ✂; незак.

  1. Есці, атрымліваць корм, здабываць ежу.

    • Козы кормяцца на лугах.
  2. Мець за сродак для пражыцця, харчавацца.

    • К. сваёй працай.
  3. Здабываць сродкі для існавання, пражыцця.

    • К. паляваннем.

|| зак. пакарміцца, ✂ і пракарміцца, ✂.

|| наз. пракорм, ✂ і пракармленне, ✂.

карміць, ✂; незак.

  1. Даваць корм (жывёле).

    • Пара к. карову.
    • К. куранят тварагом.
  2. Уводзіць каму-н. ежу ў рот; даваць есці.

    • К. парасят праз соску.
    • К. дзіця грудзямі.
    • К. абяцанкамі (перан. абяцаць зрабіць што-н., але не выканаць).
  3. перан. Забяспечваць неабходным для пражыцця, утрымліваць.

    • К. сірот.

|| зак. накарміць, ✂, пакарміць, ✂ і пракарміць, ✂.

|| наз. пракорм, ✂ і пракармленне, ✂.

|| наз. кармленне, ✂.

кармушка, ✂, ж.

  1. Карыта, скрынка і пад., у якія кладуць корм для жывёлы, птушак.

  2. перан. Месца, дзе можна набыць што-н. для сябе незаконным спосабам (разм. неадабр.).

|| прым. кармушачны, ✂.

карнавал, ✂, м.

Народнае гулянне-маскарад з песнямі, танцамі [першапачаткова вясенняе — у Італіі].

  • Навагодні к.

|| прым. карнавальны, ✂.

  • Карнавальнае шэсце.

карнавухі, ✂.

З абрэзаным або пакалечаным вухам.

  • К. кот.

|| наз. карнавухасць, ✂.

карнет​1, ✂, м.

У царскай арміі: афіцэрскі чын у кавалерыі, роўны падпаручніку пяхоты, а таксама афіцэр, які меў гэты чын.

|| прым. карнецкі, ✂.

карнет​2, ✂, м.

Медны духавы музычны інструмент у выглядзе ражка.

карнет-а-пістон, ✂, м.

Карнет з поршневым вентыльным механізмам.

карніз, ✂, м.

  1. Гарызантальны выступ у верхняй частцы будынка, над вокнамі, дзвярамі.

  2. Перакладзіна над акном або дзвярамі, на якую вешаюць шторы, парцьеры.

|| прым. карнізны, ✂.