Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

казуля, ✂, ж.

Парнакапытная жывёліна сямейства аленевых; дзікая каза.

|| прым. казулін, ✂.

казуляня, ✂ і казулянё, ✂, н.

Дзіцяня казулі.

казус, ✂, м.

Складаны, заблытаны выпадак.

|| прым. казусны, ✂.

казыраць​1, ✂; незак. (разм.).

  1. Хадзіць з казырнай карты.

  2. перан. Выстаўляць што-н. як сваю перавагу, выхваляцца.

|| аднакр. казырнуць, ✂.

казыраць​2, ✂; незак. (разм.).

Вітаць па-ваеннаму, прыкладваючы руку да казырка.

|| аднакр. казырнуць, ✂.

казырок, ✂, м.

  1. Цвёрдая частка ў галаўным уборы, якая выступае над ілбом.

    • Браць (узяць) пад к. (аддаць чэсць па-ваеннаму, прыклаўшы руку да казырка).
  2. Невялікі навес над чым-н.

|| прым. казырковы, ✂.

казытаць, ✂; незак.

  1. Выклікаць лёгкае нервовае раздражненне, датыкаючыся да скуры.

    • К. пяты.
  2. безас. Пра раздражненне ў горле, носе.

    • У горле казыча.
  3. перан. Прыемна ўзбуджаць.

    • К. гонар.

|| зак. паказытаць, ✂.

|| наз. казытанне, ✂ і козыт, ✂.

казытлівы, ✂.

  1. Адчувальны да козыту.

    • Казытлівае месца.
  2. Які казыча, выклікае козыт.

    • К. халадок расплываецца па целе.

казярог, ✂, м.

Дзікі горны казёл з вялікімі рагамі.

казяўка, ✂, ж.

  1. Усякае маленькае насякомае, кузурка.

    • У святле фар мітусіліся казяўкі.
  2. перан. Пра нікчэмнага чалавека.

    • Я не жадаю падпарадкоўвацца гэтай казяўцы.