Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выдаткаваць, ; зак.

Зрасходаваць, патраціць. В. грошы на будаўніцтва.

  • В. усе сродкі.

|| незак. выдаткоўваць, .

|| наз. выдаткоўванне, і выдаткаванне, .

выдаткі, , м.

Затраты на што-н., расходная сума.

  • В. вытворчасці.
  • Прыбытак і в. бюджэту.

выдатнасць, , ж.

  1. гл. выдатны.

  2. Што-н. славутае.

    • Архітэктурныя выдатнасці Полацка.
  3. Выдатны ў нейкай справе спецыяліст.

    • Сусветныя выдатнасці навукі.

выдатнік, , м.

  1. Навучэнец, які мае выдатныя адзнакі па ўсіх вучэбных прадметах.

    • Круглы в.
  2. Работнік, які выдатна выконвае свае абавязкі.

    • В. вытворчасці.
    • В. баявой і палітычнай падрыхтоўкі.

|| ж. выдатніца, .

выдатны, .

  1. Які вылучаецца сярод іншых, славуты; які карыстаецца надзвычай вялікай вядомасцю.

    • В. вучоны.
  2. Незвычайны, выключны.

    • В. розум.
    • Выдатныя здольнасці.
  3. Вельмі добры.

    • Прадукцыя выдатнай якасці.
    • Ты ж выдатна (прысл.) спяваеш.
  4. выдатна, нескл., н. Самая высокая адзнака (у 4 знач.).

    • Атрымаць выдатна па хіміі.

|| наз. выдатнасць, .

выдахнуць, ; зак. (разм.).

Здохнуць, падохнуць, перавесціся (пра жывёлу).

выдацца, ; зак.

  1. Утварыць выступ, выступіць за мяжу чаго-н.

    • Дом выдаўся вуглом на плошчу.
  2. Здарыцца, выпасці; удацца.

    • Дзень выдаўся цёплы, сонечны.
    • Ураджай выдаўся добры.

|| незак. выдавацца, .

выдаць, ; зак.

  1. Даць што-н., забяспечыць чым-н.

    • В. грашовы аванс.
    • В. даведку.
  2. Вырабіць, выпусціць (якую-н. прадукцыю), падаць як вынік работы (спец.).

    • Мартэн выдаў першую плаўку.
    • Машына выдала інфармацыю.
  3. (са словам «замуж» або, разм., без яго), каго за каго. Паспрыяць замужжу, аддаць замуж.

    • В. дачку за афіцэра.
    • Удала выдалі дзяўчыну.
  4. Выпусціць з друку, надрукаваць.

    • В. кнігу.
  5. Апублікаваць, абвясціць.

    • В. пастанову.
  6. Раскрыць, зрабіць вядомым; удаць.

    • В. змоўшчыкаў.
    • В. сакрэт.
    • В. сябе неабдуманым словам.
  7. каго-што за каго-што. Прадставіць, назваць не тым, кім, чым яны з’яўляюцца.

    • В. сябра за брата.
    • В. чутае за бачанае.

|| незак. выдаваць, .

|| наз. выдача, і выданне, .

выдзел, , м. (спец.).

Частка маёмасці, атрыманая ў карыстанне кім-н.

выдзеліцца, ; зак.

  1. Выйшаўшы з саставу чаго-н., адасобіцца, стаць самастойным.

    • Старэйшы сын выдзеліўся з сям’і.
  2. Вылучыцца якім-н. чынам сярод іншых.

    • В. смеласцю.
  3. Выйсці з арганізма.

    • Выдзелілася макрота.

|| незак. выдзяляцца, .

|| наз. выдзяленне, .

|| прым. выдзяляльны, .

  • В. працэс.