Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кашляць, ; незак.

Пераносіць прыступ кашлю; хварэць на кашаль.

|| аднакр. кашлянуць, .

кашма, , ж.

Вялікі кусок лямцу, а таксама посцілка з такога лямцу.

|| прым. кашмовы, .

кашмар, , м.

  1. Цяжкі, жудасны сон з прывідамі, зданямі.

  2. Нешта жахлівае, агіднае, непрыемнае.

    • Кашмары мінулага жыцця.

кашмарны, .

  1. Які суправаджаецца кашмарам (у 1 знач.); які напоўнены кашмарамі (у 2 знач,).

    • К. сон.
    • Кашмарная ноч.
  2. Агідны, жахлівы.

    • Кашмарнае надвор’е.

кашмір, і кашамір, , м.

Тонкая шарсцяная або напаўшарсцяная тканіна.

|| прым. кашміровы, і кашаміравы, .

кашміроўка, , ж. (разм.).

Кашміровая хустка.

кашнэ, нескл., н.

Вузкі шалік на шыю.

  • Мужчынскае к.

кашпо, нескл., н.

Дэкаратыўная ваза для кветкавага гаршка.

каштаваць1, ; незак.

  1. Мець тую ці іншую цану, грашовую вартасць.

    • Кніга каштуе некалькі тысяч.
  2. Абыходзіцца ў якую-н. суму, затрачвацца на што-н.

    • Адпачынак каштуе мне дорага.
  3. перан. Патрабаваць якіх-н. намаганняў.

    • Даследаванне каштавала мне шмат здароўя.

каштаваць2, ; незак. (разм.).

Спрабаваць на смак ежу, пітво.

  • К. варэнне.

|| зак. пакаштаваць, .

|| наз. каштаванне, .