Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расшкуматаць, ✂; зак. (разм.).

Разадраць на кавалкі.

  • Дзеці расшкуматалі прасціну.

расшмаргнуцца, ✂; зак.

  1. Рассунуцца ў бакі (аб чым-н. зашмаргнутым).

    • Фіранка на акне расшмаргнулася.
  2. Развязацца (пра тое, што было завязана).

    • Шнуркі расшмаргнуліся.

|| незак. расшморгвацца, ✂.

расшмаргнуць, ✂; зак.

  1. Рассунуць, развесці ў бакі што-н. зашмаргнутае.

    • Р. занавескі.
  2. Развязаць завязанае пятлёй.

    • Р. шнурок.

|| незак. расшморгваць, ✂.

расшнуравацца, ✂; зак.

  1. Развязацца (пра зашнураванае).

    • Чаравікі расшнураваліся.
  2. Развязаць, паслабіць на сабе шнуроўку.

|| незак. расшнуроўвацца, ✂.

|| наз. расшнуроўванне, ✂.

расшнураваць, ✂; зак.

Развязаць зашнураванае.

  • Р. чаравікі.

|| незак. расшнуроўваць, ✂.

|| наз. расшнуроўванне, ✂ і расшнуроўка, ✂.

расшпіліцца, ✂; зак.

  1. Расшпіліць на сабе адзенне.

  2. Вызваліцца ад засцежкі.

    • Каўнер расшпіліўся.

|| незак. расшпільвацца, ✂ і расшпіляцца, ✂.

расшпіліць, ✂; зак.

Раз’яднаць што-н. зашпіленае.

  • Р. паліто.
  • Р. гузікі.

|| незак. расшпільваць, ✂ і расшпіляць, ✂.

|| наз. расшпільванне, ✂.

расшпурляць, ✂; зак.

Раскідаць, шпурляючы.

  • Р. цацкі па кутках.

расшрубавацца, ✂; зак.

Аслабнуць у змацаваннях, расхістацца (пра сашрубаванае).

|| незак. расшрубоўвацца, ✂.

расшрубаваць, ✂; зак.

Раз’яднаць што-н. сашрубаванае.

  • Р. замок.

|| незак. расшрубоўваць, ✂.