Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каша, , ж.

  1. Густая страва са звараных круп.

    • Манная к.
    • Аўсяная к.
    • Бярозавая к. (перан. розгі).
    • Заварыць кашу (перан. распачаць якую-н. непрыемную, клапатлівую справу).
    • Кашы не зварыш з кім-н. (перан. не дагаворышся з кім-н., не зробіш справу).
    • Мала кашы еў (перан. малады, нявопытны, недастаткова дужы).
  2. перан. Разрэджаная маса чаго-н., падобная з выгляду на гэту страву.

    • Снег ператварыўся ў кашу.
  3. перан. Беспарадак, неразбярыха.

    • У яго ў галаве к.

|| памянш. кашка, .

кашавар, , м.

Повар у воінскай часці або (уст.) у рабочай арцелі.

|| ж. кашаварка, .

кашаварыць, ; незак. (разм.).

Быць кашаварам.

кашалёк, , м.

Невялікая, звычайна скураная сумачка для грошай.

  • Пусты к. у каго-н. (няма грошай).

|| прым. кашальковы, .

кашалот, , м.

Род зубатых кітоў з вялікай галавой.

|| прым. кашалотавы, .

кашаль, , м.

Сутаргавы выдых з хрыпам і шумам (пры захворванні дыхальных шляхоў).

  • Сухі к. (без макроты).

кашаніль, , ж.

Агульная назва некаторых відаў насякомых, з цела самак якіх здабываюць чырвоную фарбу, а таксама сама гэта фарба.

|| прым. кашанілевы, і кашанільны, .

кашара, , ж.

Вялікі загон, агароджанае месца на полі, дзе трымаюць авечак летам.

кашлаты, .

  1. Пакрыты густой доўгай поўсцю ці валасамі; калматы.

    • К. сабака.
    • Кашлатыя валасы.
  2. З густым веццем, шырокімі лапкамі; разгалісты.

    • Кашлатая елка.

|| наз. кашлатасць, .

кашлаціць, ; незак. (разм.).

Касмаціць, кудлаціць.