Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расчырванецца, ✂; зак.

Пакрыцца чырванню, румянцам.

расчысціцца, ✂; зак.

Стаць чыстым, свабодным ад чаго-н.

  • Неба расчысцілася ад хмар.

|| незак. расчышчацца, ✂.

расчысціць, ✂; зак.

Ачысціць, вызваліць ад чаго-н.; прыбраць што-н.

  • Р. дарожку ад снегу.

|| незак. расчышчаць, ✂.

|| наз. расчышчэнне, ✂ і расчыстка, ✂.

расчытаць, ✂; зак.

З цяжкасцю разабраць невыразна напісанае.

  • Не расчытаў слова.

|| незак. расчытваць, ✂.

расчыхвосціць, ✂; зак. (разм.).

Разбіць, разграміць; раскрытыкаваць.

расшавяліцца, ✂; зак.

Тое, што і разварушыцца.

|| незак. расшавельвацца, ✂.

расшавяліць, ✂; зак.

  1. Шавелячы, разварушыць, вывесці са спакойнага стану.

    • Р. мурашнік.
  2. перан. Абудзіць да дзейнасці.

    • Р. слухачоў.

|| незак. расшавельваць, ✂.

расшалопаць, ✂; зак. (разм.).

З цяжкасцю зразумець.

  • Ён ледзь расшалопаў, чаго ад яго патрабуюць.

расшаркацца, ✂; зак.

  1. Раскланяцца, шаркаючы нагой.

    • Пачціва расшаркаўся.
  2. перан. Выказаць залішне ліслівыя адносіны да каго-н.

    • Р. перад начальствам.

|| незак. расшарквацца, ✂.

|| наз. расшаркванне, ✂.

расшастаць, ✂; зак. (разм.).

Разадраць.

  • Р. сукенку.