Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

угневаны, .

Якога ўвялі ў гнеў, які выяўляе гнеў.

  • У. сусед.
  • У. голас.

|| наз. угневанасць, .

угневацца, і угнявіцца, ; зак.

Увайсці ў вялікі гнеў, раззлавацца.

угняздзіцца, ; зак.

  1. Звіць сабе гняздо дзе-н. (пра птушак).

  2. Зручна размясціцца, асталявацца дзе-н., звычайна на невялікай прасторы (разм.).

    • У. на печы.
  3. перан. Моцна ўкараніцца дзе-н., у чым-н. (пра абстрактныя паняцці).

    • Угняздзілася такая думка.

угоддзе, , н.

Месца, тэрыторыя як аб’ект сельскагаспадарчага прызначэння (поле, лес, возера і пад.).

  • Сенакосныя ўгоддзі.
  • Лясныя ўгоддзі.

угодкі, (уст.).

Гадавіна звычайна з дня смерці, а таксама наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой-н. падзеі.

угодлівы, .

Празмерна паслужлівы, ліслівы, дагодлівы.

  • У. чалавек.

|| наз. угодлівасць, .

угоднік, , м.

  1. Угодлівы чалавек (разм.).

  2. У рэлігійным уяўленні: святы, які ўгадзіў богу сваім бязгрэшным жыццём.

|| ж. угодніца, .

угодніцтва, , н. (разм.).

Рабалепна-ліслівае імкненне дагадзіць каму-н.

  • Яго прынцыповай натуры праціўна было ў.

угоднічаць, ; незак. (разм.).

Весці сябе ўгодліва.

  • У. перад начальнікам.

уголас, прысл.

  1. Так, што чутно іншым, гучна, голасна.

    • Чытаць у.
  2. перан. Адкрыта, на людзях.

    • Заявіць пра што-н. у.