Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

талмудыст, , м.

  1. Паслядоўнік і тлумачальнік талмуда.

  2. перан. Начотчык, схаласт (зневаж.).

талон, , м.

Частка якога-н. дакумента, якая аддзяляецца ад цэлага або, наадварот, застаецца пасля аддзялення, а таксама кантрольны лісток на атрыманне чаго-н.

  • Адрыўны т.
  • Т. на дровы.

|| памянш. талончык, .

|| прым. талонны, .

талстоўка, , ж.

Шырокая, доўгая мужчынская кашуля ў складку, з поясам.

талы, .

  1. Які адтаў пад уздзеяннем цяпла.

    • Т. снег.
    • Талая зямля.
  2. Які ўтварыўся ад раставання снегу або лёду (пра ваду).

    • Талая вада.

тальк, , м.

Слаісты мяккі мінерал звычайна белага колеру, выкарыстоўваецца ў выглядзе парашку ў тэхніцы і медыцыне.

  • Прысыпаць талькам.

|| прым. талькавы, .

талька1, , ж.

  1. Маток пражы або нітак рознай велічыні.

    • Пафарбавалі ў зялёны колер дзве талькі нітак.
  2. Від матавіла, на якое звіваюць ніткі.

    • Наматаць ніткі на тальку.

талька2, , ж.

Тое, што і тальк.

тальма, , ж. (уст.).

Жаночая доўгая накідка без рукавоў.

тальмах, , м.

Падвязка цераз плячо для падтрымання раненай або пашкоджанай рукі.

  • На пероне стаяў салдат з рукой на тальмаху.

тальянка, , ж. (разм.).

Аднарадны рускі гармонік.

  • Даносіліся гукі тальянкі.