Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

развалісты, (разм.).

З пахістваннем з боку на бок.

  • Ісці развалістай паходкай.

|| наз. развалістасць, .

разваліцца, ; зак.

  1. Паваліўшыся, рассыпацца, распасціся.

    • Бабка снапоў развалілася.
  2. Прыйсці ў заняпад.

    • Справа развалілася.
  3. Сесці, неакуратна раскінуўшы рукі і ногі (разм. неадабр.).

    • Р. на канапе.

|| незак. развальвацца, .

разваліць, ; зак.

  1. Разбураючы, паваліць, раскідаць.

    • Р. будыніну.
  2. Прывесці ў стан развалу, у заняпад.

|| незак. развальваць, .

развалкі, .

Нізкія і шырокія сані з разваламі.

развалы, .

  1. Рама з трох жэрдак, якая кладзецца на сані для большай умяшчальнасці.

    • Сані з разваламі.
  2. Нізкія і шырокія сані з такой рамай.

    • Дзед вёз сена на развалах.

развалюха, , ж. (разм. зневаж.).

Пра што-н. старое, якое вось-вось разваліцца.

  • Не хата, а р.
  • Хопіць ездзіць на машыне-развалюсе.

|| памянш. развалюшка, .

разварны, .

Які добра разварваецца, рассыпчаты ў вараным выглядзе.

  • Разварная бульба.

разварочаць, ; зак.

Варочаючы, раскідаць, разбурыць (што-н. складзенае, пабудаванае); развярнуць (у 1 і 2 знач.).

  • Р. стары хлеў.

|| незак. разварочваць, .

разварушыцца, ; зак.

  1. Пачаць варушыцца, рухацца.

    • Мурашкі разварушыліся.
  2. перан. Пачаць актыўна дзейнічаць.

|| незак. разварушвацца, .

разварысты, .

Які добра разварваецца.

  • Разварыстая бульба.

|| наз. разварыстасць, .