Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радыёграма, ✂, ж.

Тэлеграма, перададзеная па радыё.

радыёкропка, ✂, ж.

Скарачэнне: радыётрансляцыйная кропка.

  • Устанавіць радыёкропку.

радыёла, ✂, ж.

Апарат, які злучае ў сабе радыёпрыёмнік і прайгравальнік.

радыёлакатар, ✂, м.

Устройства для радыёлакацыі.

|| прым. радыёлакатарны, ✂.

радыёлакацыя, ✂, ж.

Вызначэнне месцазнаходжання і аддаленасці аб’ектаў пры дапамозе радыёхваль.

|| прым. радыёлакацыйны, ✂.

радыёперадатчык, ✂, м.

Апарат для перадачы гукаў, сігналаў па радыё.

радыёперадача, ✂, ж.

Перадача па радыё.

  • Слухаць радыёперадачы.

радыёперахват, ✂, м. (спец.).

Спосаб радыёразведкі — выяўленне і расшыфроўка радыёсігналаў праціўніка.

радыёпрыёмнік, ✂, м.

Апарат для прыёму гукаў, сігналаў па радыё.

радыёспорт, ✂, м.

Тэхнічны від спорту — устанаўленне аматарскай радыёсувязі на кароткіх і ультракароткіх хвалях, спаборніцтвы па радыёпеленгацыі.

|| прым. радыёспартыўны, ✂.