Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

муштра, , ж.

Суровая сістэма выхавання, навучання (першапачаткова ваеннага).

муштраваць, ; незак.

  1. Абучаць, падвяргаючы суровым патрабаванням.

  2. Дапякаць каму-н. несправядлівымі папрокамі.

|| зак. вымуштраваць, .

|| наз. муштраванне, і муштроўка, .

муштук, , м.

  1. Частка папяроснай гільзы, якую бяруць у рот пры курэнні, а таксама невялікая трубачка, у якую ўстаўляецца папяроса.

  2. Дэталь духавога інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладаюць да губ.

|| прым. муштуковы, .

муэдзін, , м.

Служыцель пры мячэці, які з мінарэта заклікае вернікаў на малітву.