Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

літоўка, ✂, ж.

Від касы з доўгім палатном і высокім касільнам.

літоўцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Літвы.

|| ж. літоўка, ✂.

|| прым. літоўскі, ✂.

літр, ✂, м.

Адзінка вымярэння аб’ёму і ёмістасці, роўная 1000 куб. см., а таксама колькасць вадкасці такога аб’ёму.

|| прым. літровы, ✂.

літраж, ✂, м.

Умяшчальнасць пасудзіны ў літрах.

  • Л. бака.

|| прым. літражны, ✂.

літроўка, ✂, ж. (разм.).

Бутэлька ёмістасцю ў адзін літр.

|| прым. літровачны, ✂.

літургія, ✂, ж.

Хрысціянскае набажэнства, імша, абедня.

|| прым. літургічны, ✂.

  • Літургічныя спевы.

літы, ✂.

Выраблены ліццём.

  • Літая сталь.

ліўрэя, ✂, ж.

Форменная вопратка з галунамі для швейцараў, лакеяў, фурманоў.

|| прым. ліўрэйны, ✂.

  • Л. лакей.

ліф, ✂, м.

Верхняя частка жаночай сукенкі.

|| прым. ліфны, ✂ і ліфавы, ✂.

ліфт, ✂, м.

Пад’ёмная машына з кабінай для перамяшчэння людзей, грузаў у шматпавярховых дамах, шахтах і пад.

|| прым. ліфтавы, ✂.