Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канстытуцыя​2, ✂, ж. (спец.).

Будова, структура арганізма.

  • К. чалавека.

|| прым. канстытуцыйны, ✂.

кансультавацца, ✂; незак.

Раіцца са спецыялістам па якому-н. пытанню.

|| зак. пракансультавацца, ✂.

кансультаваць, ✂; незак.

Даваць кансультацыю (у 2 і 4 знач.).

|| зак. пракансультаваць, ✂.

кансультант, ✂, м.

Той, хто дае кансультацыі (у 2 знач.).

|| ж. кансультантка, ✂.

|| прым. кансультанцкі, ✂.

кансультацыя, ✂, ж.

  1. Абмеркаванне якога-н. пытання спецыялістамі.

    • Склікаць кансультацыю юрыстаў.
  2. Парада спецыяліста па якім-н. пытанні.

    • Атрымаць кансультацыю.
  3. Установа, якая аказвае дапамогу насельніцтву парадамі спецыялістаў па якіх-н. пытаннях.

    • Дзіцячая к.
    • Юрыдычная к.
  4. Дадатковыя заняткі выкладчыка з навучэнцамі для лепшага засваення прадмета.

    • Расклад кансультацый перад сесіяй.

|| прым. кансультацыйны, ✂.

кансьерж, ✂, м.

У Францыі: швейцар пры доме.

|| ж. кансьержка, ✂.

кансэнсус, ✂, м. (кніжн.).

Агульная згода па спрэчным пытанні, дасягнутая ў выніку дыскусіі і збліжэння пазіцый удзельнікаў міжнародных перагавораў, палітычных і іншых форумаў і пад.

кант​1, ✂, м.

  1. Востры край, рабро чаго-н.

    • К. стала.
  2. Каляровы шнурок, аблямоўка па краях або швах адзення, часцей форменнага.

  3. Палоска, якой абклеены (абведзены) па краях у выглядзе рамкі малюнак, табліца і пад.

|| памянш. канцік, ✂.

|| прым. кантавы, ✂.

кант​2, ✂, м. (уст.).

Пахавальнае песнапенне ўрачыстага свецкага або царкоўнага зместу.

кантаваць, ✂; незак.

  1. Абчэсваючы (бервяно, дошку, камень і пад.), рабіць кант (у 1 знач.).

    • К. бервяно.
  2. Пераварочваць, паварочваць на бок (груз ці выраб пры перамяшчэнні, апрацоўцы і пад.).

    • Асцярожна, не к.!

|| зак. акантаваць, ✂.

|| наз. кантаванне, ✂, кантоўка, ✂, акантоўванне, ✂ і акантоўка, ✂.

|| прым. кантовачны, ✂ і акантовачны, ✂.