Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кампосцер, ✂, м.

Апарат для прабівання ўмоўных знакаў кантролю (даты, нумару і пад.) на пасажырскіх білетах і інш. дакументах.

|| прым. кампосцерны, ✂.

кампот, ✂, м.

Салодкая страва са звараных на вадзе ягад, садавіны.

|| прым. кампотны, ✂.

кампраметаваць, ✂; незак.

Ставіць у няёмкае становішча, няславіць каго-н. чым-н.

|| зак. скампраметаваць, ✂.

|| наз. кампраметацыя, ✂ і кампраметаванне, ✂.

кампраміс, ✂, м.

Пагадненне з кім-н. на аснове ўзаемных уступак.

  • Пайсці на к.

|| прым. кампрамісны, ✂.

  • Кампраміснае рашэнне.

кампрэс, ✂, м.

Змочаная вадой або лекавым растворам павязка на хворае месца.

  • Паставіць к. на руку.

|| прым. кампрэсны, ✂.

кампрэсар, ✂, м.

Машына для сціскання паветра, пары, газаў.

  • Кіслародны к.

|| прым. кампрэсарны, ✂.

камп’ютэр, ✂, м.

Электронная вылічальная машына.

  • || прым. камп’ютэрны.

камса, ✂, ж.

Тое, што і хамса.

камсамол, ✂, м.

Скарачэнне: Усесаюзны Камуністычны Саюз Моладзі — грамадская арганізацыя моладзі ў СССР (1918—1991 гг.).

|| прым. камсамольскі, ✂.

  • К. білет.
  • Камсамольская арганізацыя.

камсамолец, ✂, м.

Член камсамола.

|| ж. камсамолка, ✂.

|| прым. камсамольскі, ✂.