Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гарчыць2, ; незак.

Станавіцца горкім, набываць гаркаваты прысмак.

  • Мука гарчэе.

|| зак. згарчэць, .

гарчычнік, , м.

Пластыр са слоем гарчыцы (выкарыстоўваецца як лекавы сродак, што выклікае прыток крыві).

  • Паставіць гарчычнікі.

гарчычніца, , ж.

Пасудзіна для гарчыцы.

гаршчок, , м.

Гліняная пасудзіна са звужаным дном для варкі стравы, для малака, для пакаёвых раслін і пад.

  • Смачны баршчок, ды малы г. (прыказка).
  • Калі гаспадар з гаспадыняю сварацца, дык у гаршку трасца варыцца (прыказка).

|| памянш. гаршчочак, і гаршчэчак, .

|| прым. гаршковы, .

гарызанталь, , ж.

  1. Прамая лінія, паралельная плоскасці гарызонта.

    • Па гарызанталі.
  2. Лінія, якая злучае на карце пункты мясцовасці, што знаходзяцца на аднолькавай вышыні над узроўнем мора.

гарызантальны, .

Накіраваны паралельна лініі гарызонта; проціл. вертыкальны.

  • Гарызантальная лінія.

|| наз. гарызантальнасць, .

гарызонт, , м.

  1. Бачная мяжа неба і зямной ці воднай паверхні, а таксама прастора неба над гэтай мяжой.

    • Ні воблачка на гарызонце.
    • З’явіцца на чыім-н. гарызонце (перан. з’явіцца сярод якіх-н, людзей).
  2. Уся бачная вакол назіральніка прастора, далягляд.

    • З самалёта адкрыўся шырокі г.
  3. Круг ведаў, інтарэсаў, ідэй.

    • Студэнт з шырокім гарызонтам.
    • Г. паэта.
  4. мн., перан. Круг дзеянняў, магчымасцей.

    • Перад моладдзю адкрыты шырокія гарызонты.
  5. Узровень вады ў рацэ ці вадаёме, а таксама ўвогуле ўзровень чаго-н. (спец.).

    • Г. глебавых вод.
  6. Узровень знаходжання на якой-н. вышыні горных парод.

    • Г. вапняку. Фразеалагізмы:

  • Знікнуць з гарызонта — перастаць з’яўляцца дзе-н., у якой-н. кампаніі.

гарыла, , ж.

Буйная чалавекападобная малпа, якая водзіцца ў Цэнтральнай Афрыцы.

гарысты, .

Пакрыты гарамі, горны.

  • Гарыстая мясцовасць.

|| наз. гарыстасць, .

гарыхвостка, , ж.

Пеўчая птушка сямейства драздовых з рыжым хвастом.