Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кацельшчык, , м.

Спецыяліст па паравых катлах і іх эксплуатацыі.

кацёл, , м.

  1. Вялікая металічная пасудзіна круглай формы (для награвання вады, прыгатавання ежы і пад.).

    • Агульны к. (перан. харчаванне з агульнай кухні, сумеснае карыстанне чым-н. увогуле).
  2. Закрытая пасудзіна для ператварэння вады ў пару.

    • Паравы к.
  3. перан. Поўнае акружэнне воінскай групоўкі.

    • Мінскі к.

|| прым. катловы, і кацельны, .

  • Катловае забеспячэнне (з агульнага катла; афіц.).
  • Кацельная ўстаноўка.

кацёлка, , ж.

  1. Драўляны кружок, круг.

  2. перан. Пра поўную, невялікага росту жанчыну, дзяўчыну (разм. жарт.).

|| прым. кацёлкавы, .

каціравацца, ; незак.

  1. Цаніцца, ацэньвацца (пра тавары, каштоўныя паперы, валюту) (спец.).

  2. Быць у абароце на біржы (спец.).

  3. Атрымліваць, мець тую або іншую ацэнку ў вачах грамадства: цаніцца, прызнавацца значным.

    • Чалавек з ведамі каціруецца ўсюды.

каціраваць, ; зак. і незак. (спец.).

Вызначыць (вызначаць) цану (курс) якіх-н. каштоўных папер, тавараў, замежнай валюты.

|| наз. каціроўка, .

|| прым. каціровачны, .

каціцца1, ; незак.

  1. Рухацца, верцячыся ў адным напрамку, а таксама ехаць, пасоўвацца (пра сродкі перамяшчэння на колах).

    • З гары коціцца камень.
    • Калёсы каціліся па дарожцы.
  2. Струменіцца, цячы (пра ваду, пот і пад.).

    • Коцяцца хвалі.
    • Пот градам каціўся па твары.
  3. каціся (каціцеся). Ідзі (ідзіце) адсюль (разм.).

    • Каціцеся, пакуль цярпенне не лопнула!

каціцца2, ; незак.

Нараджаць дзіцянят (пра некаторых жывёл — авечку, казу, кошку і інш.).

|| зак. акаціцца, .

каціць, ; незак.

  1. Рухаць, перамяшчаць што-н., застаўляючы каціцца па якой-н. паверхні, а таксама рухаць, везці што-н. на колах.

    • К. бервяно.
    • К. тачку.
  2. Хутка ехаць (разм.).

    • К. на веласіпедзе.

кацюша, , ж.

У Вялікую Айчынную вайну: народная назва рэактыўнага мінамёта, устаноўленага на аўтамабілі.

кацялок, , м.

  1. Невялікі кацёл, пасудзіна для варкі ежы і для яды з яго.

    • Салдацкі к.
  2. Цвёрды мужчынскі капялюш з акруглым верхам і вузкімі палямі.

  3. перан. Тое, што і галава (у 3 знач.; разм.).

    • Штосьці к. не варыць.

|| прым. кацялковы, .